BE RU EN

У Варшаве пакажуць спектакль паводле аповесці Святланы Алексіевіч

  • 2.03.2013, 19:38

8 і 9 сакавіка адзіны на постсавецкай прасторы спэктакль пра чарнобыльскую трагедыю паводле матываў аповесці Святланы Алексіевіч дадуць у польскай сталіцы.

«Чарнобыльскую малітву» на польскай мове і з польскімі акторамі можна будзе ўбачыць на сцэне тэатра Studio (pl.Defilad 1). Паказы адбудуцца: 8 сакавіка а 19.00, 9 сакавіка а 16.00 і 19.00. Кошт квіткоў - 65 злотых (блізу 20 даляраў), перадае «Еўрарадыё».

Дапамагло ў арганізацыі спэктакля Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Апошнія навіны