BE RU EN

«Наша Украіна» абвясціла аб самараспусканні

  • 2.03.2013, 16:23

Палітычная партыя «Наша Украіна» прыняла пастанову аб самаліквідацыі.

Пастанова было прынятая ў часе 12-га з'езда, які прайшоў у суботу ў Кіеве пад старшынствам кіраўніка палітрады Сяргея Бандарчука, паведамляе ЎНІАН.

За распусканне партыі прагаласавалі 267 з 289 з прысутных дэлегатаў.

Лідара партыі Віктар Юшчанкі на з'ездзе не было.

Таксама прынятая пастанова спыніць дзейнасць арганізацый усіх статутных органаў партыі, а ўстаноўчыя дакументы, пячатку і сцяг «Нашай Украіны» перадаць у музэй гісторыі «аранжавай рэвалюцыі» Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія». У сувязі з самараспусканнем партыі створаная ліквідацыйная камісія пад кіраўніцтвам Пятра Юшчанкі, брата былога прэзідэнта.

Як паведамлялася раней, у партыі «Наша Украіна» адбыўся раскол паміж прыхільнікамі Віктара Юшчанкі і старшыні палітрады Сяргея Бандарчука, якія прымаюць супярэчлівыя і ўзаемавыключальныя пастановы. Так, у пачатку лютага рада кіеўскай гарадской арганізацыі «Нашай Украіны», на ўліку ў якой знаходзіцца Юшчанка, пад старшынствам Бандарчука прыняла пастанову аб выключэнні былога прэзідэнта з партыі. У адказ праз некалькі гадзін палітрада партыі пад кіраўніцтвам Юшчанкі звольніла Бандарчука з пасады старшыні палітрады і скасавала пастанову аб выключэнні Юшчанкі з шэрагаў партыі, а праз некалькі дзён выключыла з партыі Бандарчука. Акрамя таго, раней Бандарчук і Юшчанка адначасова склікалі сябраў палітрады на паседжанні на розных адрасах.

На апошніх парламенцкіх выбарах «Наша Украіна» не пераадолела пяціадсоткавы бар'ер, набраўшы крыху больш за адзін адсотак галасоў выбаршчыкаў.

Апошнія навіны