BE RU EN

Уладальнік BMW Х6 спрабаваў праткнуцца праз беларускую мяжу

  • 2.03.2013, 16:05

Самасцвярджэннем на мяжы наважыў заняцца жыхар Менска, дырэктар адной са сталічных фірмаў.

1 сакавіка разам з дачкой на BMW Х-6 ён вяртаўся з Літвы праз пункт пропуску «Катлоўка», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Разгарачаны алкаголем, мужчына прыняў за лішняе марнаваць час у чаканні рэгістрацыі і наважыў пераехаць мяжу па-за чаргой.

Ён даў загад дзяўчыне аб'ехаць аўтамабілі, якія стаялі ў чаканні рэгістрацыі. Прытупленая алкаголем свядомасць відавочна не ўсведамляла ні правілаў перасячэння мяжы, ні патрабаванняў супрацоўнікаў памежнай службы. Парушальніка рэжыму пункта пропуску давялося перадаць пад юрысдыкцыю міліцыі, паведамілі ў прэс-службе.

У выніку жаданне паскорана пераехаць мяжу ў пункце пропуску прывяло пасажыра BMW X6 да камэры папярэдняга зняволення.

Апошнія навіны