BE RU EN

ЕЦБ атрымаў права кантролю над банкамі еўразоны

  • 19.03.2013, 19:25

Еўрапарламент надаў Еўрапейскаму Цэнтрабанку (ЕЦБ) права кантролю банкаў еўразоны.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў Еўразвязу.

У рамках дасягнутага пагаднення Цэнтральны банк атрымлівае шырокія паўнамоцтвы ў сферы нагляду за банкамі ва ўсёй еўразоне, а таксама ў іншых краінах Еўропы, якія захочуць далучыцца да гэтай схемы.

Пастанова аб гэтым была прынятая сёння пасля таго, як чальцы ЕЗ пагадзіліся даць больш паўнамоцтваў Еўрапейскаму парламенту, чым гэта планавалася раней. У прыватнасці, гэта тычыцца прызначэння кіраўнікоў Еўрапейскага Цэнтрабанка.

Апошнія навіны