BE RU EN

Авіяцыйнаму рамонтнаму заводу падарылі $12 мільёнаў

  • 19.03.2013, 11:20

ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» кампенсуе страты ад крэдыту ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна № 182 ад 14 сакавіка 2013 года.

У пастанове ўказваецца, што страты ад прадастаўлення адкрытаму акцыянернаму таварыству «558 Авіяцыйны рамонтны завод» экспартнага крэдыту ў суме 12 млн. даляраў ЗША для вытворчасці тавараў (работ, паслуг) «Беларусбанку» будуць кампенсаваныя ў 2013-2014 гадах.

Кампенсацыя страт «Беларусбанку» ад прадастаўлення гэтага крэдыту будзе адбывацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у 2013 годзе на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, і ў 2014 годзе - у межах сродкаў, якія прадугледжваюцца на дадзеныя мэты ў рэспубліканскім бюджэце на гэты год, пры ўмове страхавання экспартнай рызыкі з падтрымкай дзяржавы.

Пастанова прынятая ў адпаведнасці з указам ад 25 жніўня 2006 года № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».

Фота: pilot.strizhi.info

Апошнія навіны