BE RU EN

Футбалісты «Дынама-Брэст» перапішуць прозвішчы на форме па-беларуску

  • 19.03.2013, 11:10

Напярэдадні футбольнага сезона каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак разаслаў у клубы вышэйшай лігі прапановы па беларусізацыі.

Па меншай меры, ён прапаноўваў, каб па-беларуску былі зробленыя надпісы на футболках гульцоў, па-беларуску гучалі аб'явы дыктара на стадыёне, а таксама прапаноўваў зрабіць беларускамоўную версію сайта, піша «Наша Нiва».

Пакуль адказалі толькі БАТЭ і «Гомель», якія паабяцалі прыслухацца да парад. Трэцім адказ прыйшоў ад клуба «Дынама» (Брэст).

Дырэктар клуба Мікалай Харашун паведаміў, што ў гэтым чэмпіянаце прозвішчы футбалістаў «Дынама» на майках будуць напісаныя па-беларуску.

Раней па-беларуску прозвішчы былі напісаныя толькі ў жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», але ў апошнія гады ва ўсіх каманд прозвішчы былі ў рускім напісанні.

Апошнія навіны