BE RU EN

Слонімскіх лекараў прымушаюць падпісвацца на афіцыёз

  • 18.03.2013, 20:31

Работнікаў Слонімскай раённай лякарні прымушаюць падпісацца на афіцыйную газету.

Кіраўніцтва пачало збіраць грошы са ўсіх супрацоўнікаў шпіталя, а таксама раённай і гарадской паліклінік. Сабраныя сродкі павінны пайсці на падпіску на мясцовую газету «Слонімскі веснік» на другі квартал. Гэта адбываецца ўжо не ў першы раз - у мінулым годзе такім жа чынам ўсіх працаўнікоў прымусілі аформіць падпіску. Асабіста галоўны лекар Слонімскай лякарні Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў шпіталя падпісацца на раёнку. Такі ж вусны загад ад яго атрымалі і цяпер, паведамляе ПЦ «Вясна».

Тым часам на незалежную «Газету Слонімскую» у горадзе падпісацца немагчыма, бо яна па-ранейшаму не ўключаная ў рэспубліканскі падпісны каталог «Белпошты».

Апошнія навіны