BE RU EN

Дворнік патрабуе трыльён на «Дажынкі»

  • 18.03.2013, 20:24

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік заявіў, што на падрыхтоўку Жлобіна да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2013» спатрэбіцца пад Br1 трлн.

Пра гэта ён паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, паведамляе БелТА.

Такая сума сродкаў патрэбная для таго, каб упарадкаваць усю інфраструктуру горада і раёна, а таксама скончыць будаўніцтва шэрагу аб'ектаў сацыяльнага прызначэння. «У прынцыпе, Жлобін не абдзелены аб'ектамі інфраструктуры - там ёсць усё, што трэба для нармальнага жыцця. Таму галоўная задача - зрабіць гэты горад напраўду камфортным», - адзначыў кіраўнік Гомельшчыны.

У Жлобіне да свята працаўнікоў вёскі будуць уведзены ў эксплуатацыю, у прыватнасці, гатэль на 114 месцаў, новы дзіцячы садок, універсальная зала гульнявых відаў спорту, новы будынак атрымае мясцовы краязнаўчы музей. Запланаваныя работы для добраўпарадкавання прывакзальнай плошчы і аўтавакзала, бульвара Металургаў і Палаца культуры металургаў, зоны адпачынку ў гэтым жа раёне, упарадкаваць фасады жылых дамоў і некаторыя іншыя аб'екты.

Паводле слоў губернатара, асноўная частка фінансавых рэсурсаў на падрыхтоўку да фестывалю-кірмашу будзе выдзеленая з абласнога бюджэту, бо зацікаўленасць у стварэнні ў рэгіёне горада, прывабнага ва ўсіх крытэрах горада, ёсць найперш у самай Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны