BE RU EN

Згуба падпалкоўніка КДБ да гэтага часу не расследаваная

  • 18.03.2013, 18:36

Разбор аб факце самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака доўжыцца.

Яго працягласць абумоўленая патрэбай правядзення значнай колькасці экспэртных даследаванняў.

Пра гэта паведамілі «Радыё Свабода» ў Следчым камітэце Беларусі.

Гэтым расследаваннем займаецца група супрацоўнікаў Следчага камітэта і Генеральнай пракуратуры.

Нагадаем, што падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака знайшлі забітым у лесе ў кастрычніку 2012 года. Пра гэта паведамілі чальцы кааператыва індывідуальных забудоўнікаў «Пейзаж» непадалёк ад Ждановіч.

9 лістапада 2012 года Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава. Гэта адбылося ў адзін дзень з нарадай, на якой абмяркоўвалася дзейнасць КДБ.

У выніку нарады дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генпракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў, у тым ліку наконт самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.

47-гадовы Аляксандр Казак быў супрацоўнікам УКДБ Менска і Менскай вобласці, начальнікам Менскага міжрайаддзела. Спачатку інфармацыю пра ягонае самагубства не пацвярджалі ні ў КДБ, ні ў Следчым камітэце.

Апошнія навіны