BE RU EN

На Кіпры адкладзенае абмеркаванне скандальнага падатку на ўклады

  • 18.03.2013, 16:01

Парламент Кіпра адклаў да вечара аўторка абмеркаванне падатку на банкаўскія ўклады, які выклікаў абурэнне кіпрыётаў.

Як чакаецца, падатак складзе 6,75% на ўклады да 100 тыс. еўра і 9,9% на ўклады звыш гэтай сумы, паведамляе ВВС.

Спікер кіпрскага парламента Янакіс Аміру растлумачыў, што галасаванне было перанесена для таго, каб даць ураду астраўной дзяржавы час на ўнясенне паправак у пагадненне аб прадастаўленні Кіпру пакета дапамогі з боку ЕЗ і МВФ, прынятае ў суботу.

Увядзенне дадатковага падатку на ўклады ў кіпрскіх банках з'яўляецца адной з абавязковых умоў прадастаўлення Кіпру фінансавай дапамогі ў памеры 10 млрд еўра (13 млрд даляраў).

Вылучаная ЕЗ умова звязаная з асцярогамі шэрагу еўрапейскіх краін, што выдзеленая Кіпру дапамога ў выніку апынецца ў руках замежнікаў, якія захоўваюць грошы ў кіпрскіх банках.

Краіны еўразоны - у першую чаргу Германія - дапускаюць, што кіпрскія банкі могуць выкарыстоўвацца замежнікамі для адмывання грошай.

Па словах бізнес-рэдактара Бі-бі-сі Роберта Пестана, адным з ключавых фактараў пры прыняцці гэтага рашэння стала наяўнасць у банкаўскай сістэме Кіпра значнай колькасці грашовых сродкаў з Расеі.

Аб'ём сродкаў, якія расейскія кліенты захоўваюць у кіпрскіх банках, ацэньваецца прыблізна ў 20 млрд даляраў. Разам з інвестыцыямі расейскіх банкаў сума можа дасягаць 30 млрд.

Апошнія навіны