BE RU EN

У Мазыры міліцыя адкрыла агонь па хуліганах

  • 18.03.2013, 11:46

У Мазыры пры затрыманні хуліганаў міліцыя ўжыла зброю - тры чалавекі шпіталізаваныя.

17 сакавіка каля рэстарана «Элада» нарад міліцыі пры затрыманні за дробнае хуліганства чацвярых маладых людзей (самы старэйшы - 1983 года нараджэння, самы малодшы - 1992-га) сутыкнуўся з актыўным супрацівам з іх боку, піша БелаПАН.

Як сцвярджаюць у міліцыі, адзін з хуліганаў пабітай бутэлькай параніў у галаву супрацоўніка органаў унутраных спраў. Міліцыянты папярэдзілі, што будуць страляць, аднак на моладзь гэта не падзейнічала. Пасля папераджальнага стрэлу адзін з двух міліцыянтаў зрабіў тры прыцэльныя стрэлы.

У выніку тры чалавекі параненыя ў ногі. Яны шпіталізаваныя. Чацвёрты затрыманы. Супрацоўнікам міліцыі спатрэбілася медыцынская дапамога, але шпіталізацыя не запатрабавалася.

Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны