Баранавіцкаму ВБА кампенсуюць частку адсоткаў па крэдытах
- 18.03.2013, 11:29
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў № 174 ад 13 сакавіка 2013 года.
Як гаворыцца ў пастанове, у 2013 годзе адкрытаму акцыянернаму таварыству «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе кампенсаваная частка адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі ў суме 23 612 500 еўра.
Памер кампенсацыі складзе 50% стаўкі па крэдыце, адзначаецца ў пастанове.
Атрыманыя сродкі накіроўваюцца ААТ «БВБА» на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Развіццё ААТ «БВБА» ў 2012-2015 гадах «з улікам тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці».
Умовай аказання дзяржаўнай падтрымкі з'яўляецца дасягненне ААТ «БВБА» ў 2013 годзе ўзроўню рэнтабельнасці продажаў не менш за 10 адсоткаў і сальда знешняга гандлю не больш за мінус 30 млн. даляраў ЗША.
Фота: intex-press.by