BE RU EN

12-гадовы менчук ледзь не загінуў пад снегам

  • 18.03.2013, 10:59

17 сакавіка ў 15-44 у МНС ад жанчыны паступіла паведамленне аб тым, што яе сын засыпаны снегам у двары жылога дома па вул.Філімонава.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што пад снегам знаходзіцца дзіця. Разам з сябрамі ён гуляў у глыбокім снезе (рылі снежныя праходы, скакалі ў гурбы), пры руху па даху гаража ён паслізнуўся і ўпаў уніз галавой у намеценую гурбу паміж гаражом і спускам з гары, паведамляе сайт МНС.

Работнікі МНС з выкарыстаннем шанцавай прылады (рыдлёўкі) выцягнулі з-пад снегу хлопчыка 2001 г.н.

Пасля агляду лекарамі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі дзіця было перададзенае бацькам.

Фота: МНС
Фота: МНС

Апошнія навіны