BE RU EN

Марафон салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Гродне

  • 18.03.2013, 10:56

У Гродне прайшлі лёгкаатлетычныя спаборніцтвы па бегу на гадзіну часу пад назвай «Гродзенская вясна».

Спаборніцтвы былі адкрытыя - у іх акрамя прадстаўнікоў розных раёнаў Гродзеншчыны прынялі ўдзел бегуны з гарадоў іншых рэгіёнаў краіны - Жодзіна, Менска, Жыткавічаў, Маларыты, Мар'інай Горкі і іншых, піша ПЦ «Вясна».

Вядомы праваабаронца з Брэстчыны Уладзімір Малей, удзельнік многіх марафонаў, які сярод іншых прадстаўляў клуб «Маладосць» з Маларыты, прысвяціў сваё першае ў новым сезоне выступленне палітвязню Алесю Бяляцкаму. Уладзімір Малей прабег за гадзіну больш дванаццаці кіламетраў у майцы з выявай Бяляцкага, а апошні круг яшчэ і са сцягам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці.

Фота: ПЦ «Вясна»
Фота: ПЦ «Вясна»
Фота: ПЦ «Вясна»
Фота: ПЦ «Вясна»
Фота: ПЦ «Вясна»

Апошнія навіны