BE RU EN

Рэйсы «Белавія» прылятаюць са спазненнем

  • 17.03.2013, 15:33

Сёння раніцай былі затрыманыя і прыбылі ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» са спазненнем у сярэднім на тры гадзіны рэйсы «Белавія» з Батумі, Тбілісі, Астаны, Екацерынбурга і Баку.

Затым сітуацыя нармалізавалася, і самалёты сталі прызямляцца без спазненняў, паведамляе афіцыйны сайт авіякампаніі.

Выключэнне склаў рэйс «Белавія» з Кіева (B2 846), які прыбыў са спазненнем блізу 50 хвілін. «Перапрашаем пасажыраў рэйсаў Менск-Кіеў-Менск B2 845/B2 846 за затрымку рэйсаў», - заяўляецца з гэтай нагоды на твітэр-старонцы беларускай авіякампаніі.

Апошнія навіны