BE RU EN

МНС: Затораў і абмежаванняў на дарогах няма

  • 17.03.2013, 10:15

На дарогах краіны няма затораў і абмежаванняў у руху транспартных сродкаў.

Пра гэта сёння раніцай паведаміла прэс-служба МНС.

Прадаўжаюцца работы расчысткі і ўборкі снегу з праезных частак дарог усіх узроўняў, дваровых тэрыторый населеных пунктаў. Вядзецца сталы маніторынг дарожнай сітуацыі.

За мінулыя суткі падраздзяленнямі МНС 156 разоў надавалася дапамога ў выманні са снежных заносаў 224 транспартных сродкаў, у якіх знаходзіліся 535 чалавек, з іх 67 дзяцей. Работнікамі псіхалагічнай службы МНС нададзеная дапамога 14 грамадзянам. Застаюцца не адноўленымі з прычыны парываў ветру і снежнай нагрузкі пашкоджаныя дахі 2 жылых дамоў, 49 сельскагаспадарчых будынкаў.

«Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак ДВА «Белэнэрга» у перыяд 6:00 16.03.2013 да 6:00 17.03.2013 на тэрыторыі краіны былі абясточаныя 282 населеныя пункты, На 06:00 17.03.2013 без электразабеспячэння застаюцца 6 населеных пунктаў (у Бабруйскім і Менскім раёнах).

Апошнія навіны