BE RU EN

Вуліцу Гарэцкага ў Менску затапіла

  • 16.03.2013, 21:47

У суботу 16 сакавіка недалёка ад супермаркета «Гіпо» ў Менску адбылася аварыя водаправода.

У выніку некалькі дзясяткаў метраў яшчэ не да канца расчышчанай ад снегу вуліцы цалкам заліло вадой.

Аварыя ўскладніла рух паміж мікрараёнамі Сухарава і Малінаўка, паведамляе «Еўрарадыё».

Аўтамабілісты вымушаныя былі аб'язджаць затопленую дзялянку па ходніках.

Апошнія навіны