BE RU EN

Нацыянальны аэрапорт аднавіў працу

  • 16.03.2013, 11:21

Аэрапорт «Мінск» пачаў прымаць першыя рэйсы.

У прыватнасці, як паведамляе афіцыйны сайт, пасля 10 гадзін паспяхова прызямліліся самалёты з Масквы і Стамбула.

Нагадаем, аэрапорт быў заблакаваны амаль суткі. Рэйсы касаваліся альбо адпраўляліся ў рэгіянальныя аэрапорты. Так, расейскі актор Іван Ахлабысцін вымушаны быў дабірацца да Менска з Гомеля, аднак у дарозе трапіў у затор на трасе Бабруйск-Менск і да гэтага часу не можа патрапіць у Менск.

У аэрапорце знаходзяцца тысячы людзей праз тое, што перацятыя ўсе выезды з Менска, у тым ліку траса Менск-Масква, па якой можна даехаць да яго. Аэрапорт размешчаны ў 40 км ад беларускай сталіцы. Менавіта таму пасажыры і сустрэчныя не могуць выбрацца з «снегавога палону» і вярнуцца ў Менск.

Апошнія навіны