BE RU EN

Канцэрт Ахлабысціна сарваны: актор захрас у заторы пад Менскам

  • 15.03.2013, 21:16

Праз снегавую віхуру скасаваны канцэрт Івана Ахлабысціна ў беларускай сталіцы.

У канцэртнай зале «Мінск» гледачам спачатку паведамілі, што пачатак канцэрту затрымліваецца на гадзіну. Пазней пайшлі чуткі, што канцэрту зусім не будзе, паведамляе «Еўрарадыё».

Між тым сам Іван Ахлабысцін вывесіў у інстаграме фота, як ён захрас у аўтамабільным заторы за 90 кіламетраў ад Менска. Праз 20 хвілін пасля меркаванага пачатку канцэрта ён яшчэ быў у 20 кіламетрах ад беларускай сталіцы.

instagram.com/psykero14771/
instagram.com/psykero14771/
instagram.com/psykero14771/
instagram.com/psykero14771/

Апошнія навіны