BE RU EN

Гомельскія прадпрымальнікі дамовіліся з уладальнікам ГЦ «Сакрэт»

  • 15.03.2013, 21:09

Рознагалоссі паміж уладальнікам гандлёвага цэнтра «Сакрэт» і прадпрымальнікамі ў пытаннях арэндных ставак урэгуляваны шляхам перамоваў.

Стораны прыйшлі да дамоўленасцяў у найбольш вострых пытаннях. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла Настасся Раманчук - прадстаўніца менскай кампаніі «НП Сэрвіс», уласніка гомельскага ГЦ «Сакрэт».

Гомельскія прадпрымальнікі падпісалі пагадненне аб падвышэнні арэндных ставак на 20-25%, а адміністрацыя гандлёвага цэнтра, у сваю чаргу, гарантавала іх нязменнасць цягам 6 - 12 месяцаў, у залежнасці ад умоў пагаднення.

Сёння было падпісанае апошняе пагадненне і можна сказаць, што перамоўны

працэс паспяхова скончаны. Са слоў прадстаўніка «НП Сэрвіс», больш за 95% арандатараў прадоўжаць працаваць у ГЦ «Сакрэт».

Нагадаем, прычынай канфлікту паміж прадпрымальнікамі і ўладальнікам ГЦ «Сакрэт» стала чарговая пастанова аб падвышэнні арэнднай платы. 19 лютага работнікі цэнтра правялі аднадзённы страйк у знак пратэсту. 400 прадпрымальнікаў спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага падвышэння арэнднай платы.

Апошнія навіны