BE RU EN

Паўночная Карэя выпусціла ракеты па Японскаму мору

  • 15.03.2013, 20:16

Паўночная Карэя 15 сакавіка выпусціла ў бок Японскага мора ракеты меншай далёкасці.

Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на крыніцу ў вайсковых колах. Афіцыйна гэтую інфармацыю пакуль ніхто не пацвердзіў, піша РБК.

Са звестак паўднёвакарэйскага агенцтва, такія дзеянні былі зробленыя КНДР у адказ на супольныя вучэнні амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх узброеных сіл.

Ракеты КN-02 з далёкасцю палёту блізу 120 км былі выпушчаныя пасля таго, як паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын заявіў, што ў выпадку пагаршэння канфлікту КНДР нанясе ўдар па спрэчнаму востраву Пэнэнда ў Жоўтым моры.

Нагадаем, што 13 сакавіка КНДР скасавала дамову аб ненападзе з Паўднёвай Карэяй, патлумачыўшы гэта рэакцыяй на ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць дзяржавы са стараны ААН. Санкцыі, у сваю чаргу, былі выкліканыя выпрабаваннямі ядзернай зброі, якія былі праведзеныя Паўночнай Карэяй.

Апошнія навіны