BE RU EN

За гатэлем «Мінск» абрынулася паркавальная павець

  • 15.03.2013, 19:39

Ва ўнутраным панадворку гатэля «Мінск» на праспекце Незалежнасці ўпаў дах крытай паркоўкі.

Як паведамляе «Наша Нiва», такое ўражанне, што пад цяжарам снегу яго зламала напалову. Паркоўка была ў той момант запоўненая прыкладна на чвэрць, жалезнымі канструкцыямі даху разбітыя аўтамабілі, сярод якіх былі і досыць дарагія. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі МНС. Стаіць і «хуткая», хоць журналістам было паведамлена, што ахвяр няма.

Больш ніякіх каментароў на месцы атрымаць не ўдалося: невядомыя ў цывільным у катэгарычнай форме папрасілі журналістаў выйсці з падворка.

Апошнія навіны