BE RU EN

Баечка ўзначаліць памежкамітэт «саюзнай дзяржавы»

  • 15.03.2013, 17:52

Аляксандр Баечка зацверджаны на пасадзе новага старшыні Памежнага камітэта «саюзнай дзяржавы».

Адпаведную пастанову па выніках пасяджэння вышэйшага дзяржсавета падпісалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БелТА.

Нагадаем, палкоўнік Аляксандр Баечка з'яўляецца старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. У жніўні Лукашэнка прызначыў яго на гэтую пасаду замест Ігара Рачкоўскага, звольненага за выпадак са шведскімі медзведзянятамі.

Аляксандр Баечка нарадзіўся ў 1965 годзе ў Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны.

Апошнія навіны