BE RU EN

Леанід Заіка: Януковіч прыбірае канкурэнтаў на паліўным рынку

  • 15.03.2013, 16:37

Умяшанне прэзідэнта Украіны ў справу аб пастаўках беларускіх нафтапрадуктаў звязана з тым, што гаворка зайшла пра мільярды даляраў.

Пра гэта заявіў эканаміст і кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы charter97.org патрабаванні Віктара Януковіча расследаваць справу аб імпарце нафтапрадуктаў з Беларусі.

«Я лічу, што гэта абсалютна нармальная з'ява. Украінскія НПЗ належаць рускім і часткова «страхуюцца людзьмі з блізкага атачэння Януковіча. Безумоўна, пра пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі было вядома ўжо даўно, але цяпер кошт пытання складае мільярды даляраў. Таму Януковіч асабіста ўключыўся ў працэс», - адзначыў Леанід Заіка.

Эканаміст падкрэсліў, што такім чынам украінскія ўлады дэманструюць сваё нежаданне бачыць канкурэнта ў асобе Беларусі.

«Бо прэзідэнт Украіны, прыйшоўшы да ўлады, пачаў дзяліць землі ў Крыму і зарабляць на гэтым грошы. Зараз жа з'явілася магчымасць атрымліваць даходы ад нафты, і ён яе не ўпусціць. Гэтым займаюцца Лукашэнка і Пуцін. Цяпер і Януковіч ўключыўся ў гэты працэс і паказаў сваё нутро. Таму Кіеў ідзе ў атаку, і будзе ўсяляк перашкаджаць паступленням нафтапрадуктаў з Беларусі», - сказаў на заканчэнне аналітык.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запатрабаваў расследаваць пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну.

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў, віцэ-прэм'ер-міністр Юрый Бойка, Мінэнэргавугля і Мінэканамразвіцця павінны забяспечыць правядзенне ў сакавіку 2013 года антысубсідарнага расследавання ў дачыненні да імпарту нафтапрадуктаў, які наносіць шкоду нацыянальнаму вытворцу.

Апошнія навіны