BE RU EN

Страты беларускіх прадпрыемстваў склалі 1,5 трыльёна рублёў

  • 13.03.2013, 19:04

Сума чыстай страты арганізацый за студзень 2013 года склала амаль 1,5 трлн. рублёў, што ў 1,8 разы больш, чым за студзень 2012 года.

Пра гэта сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, якія прыводзяцца ў прэс-рэлізе Белстата.

За студзень 2013 года стратнымі былі 1159 арганізацый, ці 14,1% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за студзень 2012 г. - 994 арганізацыі, ці 12,1%).

Найбольшая колькасць стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск і Брэсцкую вобласць.

Апошнія навіны