BE RU EN

Гарадзенскі таксіст збіў дзяўчыну і працягнуў яе на капоце 34 метры

  • 13.03.2013, 16:53

У цэнтры Гародні малады таксіст траўмаваў навучэнку каледжа.

ДТЗ адбылося 12 сакавіка, паведамляе прэс-служба абласной ДАІ. Наезд адбыўся на пешаходным пераходзе. Дзяўчына ішла да свайго інтэрната. Кіроўца на «Мэрсэдэсе» збіў яе і правёз на капоце аўтамабіля 34 метры.

21-гадовы таксіст раней 17 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Чатыры з іх - за перавышэнне хуткасці.

Пацярпелая шпіталізаваная.

Апошнія навіны