BE RU EN

Януковіча перасцерагаюць ад паўтарэння лёсу Лукашэнкі

  • 13.03.2013, 15:58

Новы нумар часопіса «Украiньский тиждень» выйдзе з карыкатурай на беларускага дыктатара.

Яна апублікаваная на старонцы выдання ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». На калажы, які будзе размешчаны на вокладцы часопіса, Лукашэнка намаляваны ў кампаніі Уладзіміра Пуціна і Віктара Януковіча. Журналісты папярэджваюць аб тым, што «хуткая страта падтрымкі ў краіне і ўзмацненне ціску звонку» штурхаюць украінскага прэзідэнта да ўзурпацыі ўлады «паводле беларускага сцэнару».

Часопіс паступіць у продаж 15 сакавіка.

Апошнія навіны