BE RU EN

Беларусі пагражае эпідэмія ВІЧ?

  • 13.03.2013, 12:03

Толькі за два месяцы гэтага года выяўлена 248 выпадкаў заражэння ВІЧ.

Колькасць беларусаў, заражаных ВІЧ, расце, як на дражджах. Прычым амаль палова ад агульнай колькасці заразілася з-за ўжывання наркотыкаў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Як растлумачылі спецыялісты, штогод колькасць асоб, якія ўжываюць наркотыкі, павялічваецца ў сярэднім на 10%, і ўсё часцей у гэты працэс уцягваюцца падлеткі і моладзь.

Усяго за 25 гадоў у Беларусі зарэгістравана 14 тысяч 426 выпадкаў заражэння ВІЧ-інфекцыяй, прычым за апошнія два месяцы выяўлена 248 беларусаў, якія заразіліся.

Для параўнання: у лютым гэтага года выяўлена 157 чалавек супраць 97 у аналагічным перыядзе мінулага года.

Самае страшнае, што ВІЧ-інфекцыяй сапраўды заражаецца пераважна моладзь - маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў.

Апошнія навіны