BE RU EN

Прысуд Палудню абвесцяць 25 сакавіка

  • 13.03.2013, 10:05

Суд мае намер абвясціць прысуд былому намесніку міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгену Палудню 25 сакавіка.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у сераду ў Вярхоўным судзе Беларусі.

«Плануецца, што прысуд Палудню будзе абвешчаны 25 сакавіка», - праінфармавалі ў судзе.

Нагадаем, Яўгену Палудню інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказнае становішча), чч.2, 3 арт.426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) і ч.3 арт .430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча).

Яўген Палудзень быў арыштаваны 8 снежня 2011 года, 27 снежня ён быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў Беларусі ў запас з фармулёўкай: «у сувязі з учыненнем праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў». Ваенная калегія Вярхоўнага суда разглядае яго справу ў закрытым рэжыме.

Апошнія навіны