BE RU EN

Брэсцкага апазіцыянера пасадзілі на чатыры гады

  • 13.03.2013, 9:48

Прысуд вынесены Брэсцкім раённым судом 12 сакавіка.

Суддзя Мікалай Сянько прысудзіў Віталя Каўша да пакарання ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі, якое актывіст апазіцыі будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ў яго будзе канфіскаваная маёмасць, паведамляе ПЦ «Вясна».

Віталя Каўша абвінавацілі ў тым, што ў траўні мінулага года ён спрабаваў дапамагчы васьмі грамадзянам Індыі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу з ужываннем ліны над калючым дротам. Парушальнікаў мяжы затрымалі і праз некаторы час дэпартавалі з Беларусі. Пазней у Інтэрнэце быў размешчаны відэаролік, у якім індусы распавядалі, што падчас знаходжання ў ізалятары прадстаўнікі беларускіх праваахоўных органаў прымушалі іх даваць паказанні ў дачыненні да невядомых асобаў.

У пачатку верасня Віталь Коўш быў затрыманы каля свайго дома на вачах у родных і ўвесь гэты час утрымліваўся ў зняволенні. У судзе ён не прызнаў сваёй віны, а пракурор патрабаваў для грамадскага актывіста 5 гадоў турмы.

Апошнія навіны