BE RU EN

Канклаў кардыналаў не здолеў абраць Папу Рымскага

  • 12.03.2013, 21:54

Удзельнікі канклава, які праходзіць у Ватыкане, пасля першага тура галасавання не здолелі вызначыцца са сваім выбарам.

З коміну на даху Сікстынскай капэлы Апостальскага палаца стаўбуніцца чорны дым.

У выпадку абрання новага кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы свету пра гэта абвесціць белы дым, паведамляе РІА «Новости».

У канклаве бяруць удзел 115 чальцоў кардынальскай калегіі. Удзельнікі канклава пакляліся пільнавацца пунктаў апостальскай канстытуцыі Universi Dominici Gregis (Уся паства Госпада), а таксама захоўваць у таямніцы ўсё, што звязана з выбарамі Папы Рымскага. Для абрання на Апостальскі пасад будучы пантыфік павінен будзе заручыцца падтрымкай як мінімум дзвюх трацін кардыналаў-выбаршчыкаў, гэта значыць, набраць не менш за 77 галасоў удзельнікаў канклаву.

AP Photo/Diether Endlicher
REUTERS/Kimimasa Mayama
REUTERS/Max Rossi

Апошнія навіны