BE RU EN

Гродзенскага актывіста арыштавалі за ўлёткі пра палітвязняў

  • 12.03.2013, 20:13

У Гродне супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Верамеенку.

Пра гэта паведаміў ПЦ «Вясна» старшыня мясцовай арганізацыі БХД Мікалай Баўсюк.

Сяргей Верамеенка накіроўваўся з торбай улётак у партыйны офіс на вуліцы Будзёнага. На ўваходзе яго спынілі двое мужчын у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі.

Верамеенку затрымалі на вачах аднапартыйцаў і павезлі ў пастарунак. У торбе затрыманага былі ўлёткі з тэкстам у падтрымку палітвязняў. Сябры БХД збіраліся распаўсюджваць іх у межах кампаніі салідарнасці «Напішы палітвязню ліст».

Апошнія навіны