BE RU EN

Ціханаў звольнены з пасады саветніка кіраўніка БФБ

  • 12.03.2013, 15:20

Аляксандр Ціханаў больш не працуе дарадцам кіраўніка Беларускай федэрацыі біятлона.

Пра гэта паведамляе Sports.ru са спасылкай на крыніцу ў БФБ. Пасля абрання новага кіраўніка федэрацыі Валерыя Вакульчыка чатырохразовы алімпійскі чэмпіён не будзе займаць ніякіх пасад у федэрацыі. У БФБ не змаглі ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю. А жонка і мэнэджэр Ціханава Марыя Адольф пракаментавала сітуацыю: «Мы пра гэта нічога не ведаем. Калі ў федэрацыі так вырашылі - хай. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца».

Аляксандр Ціханаў стаў дарадцам 30 чэрвеня 2012 года пры былым кіраўніку федэрацыі Вадзіме Зайцаве. З дапамогай лепшага біятланіста XX стагоддзя Беларусь дамаглася права прымаць Кангрэс ІБУ 2014 года і юніёрскі чэмпіянат свету, які пройдзе ў 2015 годзе ў «Раўбічах».

Апошнія навіны