BE RU EN

На МКАД перавярнуўся аўтацягнік

  • 12.03.2013, 12:19

На ўнутраным боку МКАД аўтацягнік з расейскімі нумарамі вылецеў у кювет, прабіўшы агароджу.

Onliner.by дальнабойнік коратка распавёў: «Сам са Смаленска. Ехаў каля 6 гадзін раніцы, было слізка, фуру занесла і вынесла ў кювет».

У гэтай аварыі ніхто не пацярпеў. Зараз кіроўца чакае спецтэхніку, з дапамогай якой магчыма будзе дастаць аўтацягнік, які навіс на агароджы.

Тое, што адбылося, афармлялася як ДТЗ. Гэта не адзіная аварыя на МКАД, якая здарылася сёння раніцай. Снег справакаваў усплёск у асноўным дробных здарэнняў на гэтай магістралі.

Апошнія навіны