BE RU EN

Дом у цэнтры Менска застаўся без ацяплення

  • 12.03.2013, 9:18

Дом №8 на вуліцы Казлова ў Менску вечарам 11 сакавіка застаўся без ацяплення.

Цяпер аварыйная служба Партызанскага раёна, куды звярнуліся жыхары дома, разбіраецца ў сітуацыі, піша БелаПАН.

Прычына адключэння ацяплення пакуль не вядомая. Між тым, па звестках гідраметэацэнтра, тэмпература паветра апусцілася ніжэй за шэсць градусаў марозу.

Дом №8 на вул. Казлова знаходзіцца ў зоне адказнасці ЖЭС №12.

Апошнія навіны