BE RU EN

Турцыя абвінаваціла спецслужбы Сірыі ў арганізацыі выбуху

  • 11.03.2013, 20:17

Міністр унутраных спраў Турцыі Муамар Гюлер заявіў, што за выбухам мікрааўтобуса на памежным пераходзе Джыльвегезю ў лютым, у выніку якога загінулі 14 чалавек, стаяць сірыйскія спецслужбы.

Міністр паведаміў, што ў сувязі з выбухам былі затрыманыя чацвёра сірыйцаў і адзін турак, з іх двое - выканаўцы, а адзін з арыштаваных - арганізатар нападу, паведамляе ВВС.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за выбух.

Апошнія навіны