BE RU EN

На беларуска-польскай мяжы загарэлася легкавушка

  • 11.03.2013, 17:41

У 23.00 7 сакавіка ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» памежны нарад заўважыў дым з салона аўтамабіля «Renault».

Іншамарка рухалася ў Беларусь пад кіраваннем грамадзянкі Польшчы. Аператыўна было арганізаванае ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі МНС і супрацоўнікамі Брэсцкага РАУС. Усе транспартныя сродкі з каналаў і пляцоўкі назапашвальніка былі выдаленыя на бяспечную адлегласць. Таксама былі спыненыя ўсе віды кантролю, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Праз 5 хвілін прыбылі 2 пажарных разлікі, якія і лакалізавалі ачаг узгарання. Людзі і дакументы не пацярпелі. І ўжо ў 23.20 праца пункта пропуску вярнулася ў звычайнае рэчышча. Уладальніца загарэлай іншамаркі таксама прапушчаная праз мяжу.

Фота: МНС

Апошнія навіны