BE RU EN

Імя новага Папы Рымскага паведаміць французскі кардынал

  • 11.03.2013, 17:09

Французскі кардынал Жан-Луі Таран удастоены гонару абвясціць каталікам пра абранне новага папы рымскага.

«Я абвяшчаю вам пра вялікую радасць. Мы абралі Папу!», - гэтыя словы Таран павінен будзе вымавіць на латыні з балкона базілікі Святога Пятра пасля заканчэння канклаву, на якім будзе абраны новы папа рымскі.

Па традыцыі, пра абранне пантыфіка абвесціць белы дым, які ідзе з дымаходнай трубы ў Сікстынскай капэле, паведамляюць podrobnosti.ua.

Абранне новага кіраўніка каталіцкай царквы адбудзецца 12 сакавіка.

Чакаецца, што ў галасаванні пры абранні новага кіраўніка прымуць удзел 115 выбаршчыкаў.

На думку экспертаў, канклаў, які рыхтуецца, будзе па-свойму ўнікальны, так як на Папскі пасад прэтэндуе цэлы шэраг кардыналаў, па меншай меры, дванаццаць.

З моманту афіцыйнага адрачэння Бенедыкта XVI 28 лютага ў Ватыкане дзейнічае рэжым «вакантнага пасаду».

Апошнія навіны