BE RU EN

Тры дні арышту за плакат «Дзе мая свабода?»

  • 11.03.2013, 16:44

(абноўлена) Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Валянціну Цюраву прысудзілі да трох дзён арышту.

Прысуд вынес суддзя суда Савецкага раёна Менска Дзмітрый Паўлючэнка. Ён прызнаў актывістку вінаватай паводле артыкула КоАП 23,34 (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі) і прысудзіў да трох дзён арышту.

У інтэрв'ю charter97.org яна распавяла аб падрабязнасцях затрымання і суда.

«Самым дзіўным у гэтай гісторыі з'яўляецца той факт, што мяне затрымалі не супрацоўнікі міліцыі, а ахоўнікі «Камароўкі» і чалавек у цывільным. Як высветлілася пазней, гэта быў намеснік дырэктара рынка, які пагражаў «пакараць напоўніцу» за мой учынак. Дадам, што ніводзін з іх не меў нагруднага знака з імем і прозвішчам», - адзначыла актывістка.

Дзяўчына падзякавала людзям, якія прыйшлі на яе суд.

«Асобна хачу падзякаваць адвакату, які абараняў мяне на судовым працэсе. Шчыра дзякую праваабаронцам, журналістам і ўсім тым, хто прыйшоў мяне падтрымаць», - склала Валянціна Цюрава.

Нагадаем, дзяўчыну затрымалі 8 сакавіка на менскім «Камароўскім рынку» двое ахоўнікаў і чалавек у цывільным. Яна трымала плакат з надпісам «Дзе маё свята? Дзе мая свабода? ». Тры дні з моманту затрымання Валянціна Цюрава ўжо правяла ў турме на Акрэсціна, таму сёння яна была вызваленая.

Апошнія навіны