BE RU EN

У Мінску кіроўца сілай выцягнуў «зайца» з тралейбуса

  • 11.03.2013, 12:53

Канфлікт паміж кіроўцам грамадскага транспарту і пасажырам перарос у бойку.

Па словах аўтара роліка, апублікаванага на партале onliner.by, такія агрэсіўныя дзеянні з боку супрацоўніка «Менсктранса» былі зробленыя пасля таго, як высветлілася, што мужчына не аплаціў праезд. Складана сказаць, што менавіта папярэднічала сутычцы, можна толькі выказаць здагадку, што пасажыр стаў грубіяніць.

Як бы там ні было, сварка скончылася бойкай: кіроўца на прыпынку «Дом друку», што на скрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. Сурганава, выйшаў з кабіны і сілай выцягнуў мужчыну з салона.

Апошнія навіны