BE RU EN

СК Расеі расследуе смерць Андрэя Паніна

  • 10.03.2013, 12:22

Галоўная ўправа Следчага камітэта Расеі распачала крымінальную справу паводле факту смерці вядомага актора Андрэя Паніна.

Справа распачатая паводле артыкулу «Наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула з неасцярожнасці смерць пацярпелага», паведамляе РБК.

Пастанова аб распачынанні справы прынятая ў сувязі з тым, што ў Андрэя Паніна была выяўленая чэрапна-мазгавая траўма, а таксама некалькі ранак на галаве. Цяпер следства праводзіць комплекс экспэртыз, якія павінны даць дакладную і канчатковую інфармацыю аб прычынах смерці актора.

У той жа час, следства падкрэслівае, што не бачыць у смерці Паніна крымінальнага характару, бо дзверы ў ягоную кватэру былі замкнёныя знутры, а таксама тое, што Андрэй Панін, паводле папярэдніх звестак, скуліўся з вышыні ўласнага росту.

Нагадаем, цела Андрэя Паніна было знойдзенае 7 сакавіка ў ягонай маскоўскай кватэры на Балаклаўскім праспекце. Дакладныя прычыны скону пакуль невядомыя. Паводле папярэдніх звестак, смерць надышла ў выніку няшчаснага выпадку.

Цырымонія адвітання з акторам адбудзецца ў ММТ імя Чэхава ў аўторак, 12 сакавіка. А.Панін будзе пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Апошнія навіны