BE RU EN

Домрачава прыйшла другой у спрынце ў Халменколене

  • 1.03.2013, 19:07

Сёння ў Нарвегіі прайшоў сёмы этап Кубка свету ў біятлоне.

Нарвежская біятланістка Тура Бэргэр атрымала перамогу, пераадолеўшы дыстанцыю ў 7,5 кіламетра за 21 хвіліну 31,2 секунды, не дапусціўшы аніводнага пудла на двух агнявых рубяжах. Другое месца заняла беларуска Дар'я Домрачава (адставанне 12,0 секунды; 2 пудлы). Трэцяе месца ў прадстаўніцы Славакіі Анастасіі Кузьміной (30,9 секунды; 2 пудлы).

У суботу ў жанчын пройдзе гонка пераследу.

Апошнія навіны