BE RU EN

Беларусь становіцца прыстанішчам для злачынцаў, што хаваюцца

  • 1.03.2013, 18:56

Фігурантаў гучнай крымінальнай справы аб спробе забойства расейскага футбольнага фаната абвясцілі ў міжнародны вышук.

Паводле звестак следства, адзін з іх, 22-гадовы Магамед Эльдзіеў, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, піша Life News.

- Яго ўжо даўно абвясцілі ў міжнародны вышук, - распавёў крыніца ў праваахоўных органах. - Аднак 26 лютага крымінальная справа 22-гадовага Магамеда Эльдзіева была вылучаная ў асобнае вядзенне. Гэта зроблена, каб можна было, не чакаючы ягонага злаўлення, накіраваць у суд матэрыялы пра Рэзванава.

Афіцыйныя прадстаўнікі ГСУ СКР не змаглі ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць інфармацыю аб новай крымінальнай справе пра чэрвеньскую бойку.

- Так, сапраўды, другі абвінавачаны ўцёк за мяжу, - пацвердзіла адвакат пацярпелага Аксана Міхалкіна. - Справа ў дачыненні да яго вылучаная ў асобнае вядзенне.

Нагадаем, бойка са стральбой ля маскоўскага ГЦ «Еўрапейскі» адбылася 5 чэрвеня 2012 года. Першапачаткова справа расследавалася паводле артыкула 213 КК РФ «Хуліганства», але запісы відэакамер ГЦ «Еўрапейскі» дапамаглі следчым пераацаніць дзеянні студэнтаў, і артыкул памянялі на больш цяжкі - «Спроба забойства».

Паводле версіі следства, 22-гадовы Бэкхан Рэзванаў нанёс заўзятару «Спартака» Аляксею Усачову два ўдары нажом у грудзі, пасля чаго ў яго самога выпусцілі некалькі куль з траўматычнага пісталета.

- Усачоў супольна з сябрамі зладзілі Рэзванаву супраціў, таму затрыманы не здолеў давесці свае дзеянні да канца, - пракаментавалі ў прэс-службе СК.

Зразумеўшы, што справа набірае абароты і да месца бойкі хутка прыедуць супрацоўнікі паліцыі, сябры Рэзванава паспяшаліся схавацца. Адзін з іх, паранены ў руку, усё ж папрасіў дапамогі ў мінакоў, яму наклалі шыну з падручных сродкаў.

Фаната маскоўскага «Спартака» Аляксея Усачова , што сплываў крывёй, сябры падцягнулі ўсутыч да мура гандлёвага цэнтра, дзе яго атачылі ахоўнікі і не падпускалі нікога, пакуль не пад'ехала хуткая дапамога.

Апошнія навіны