BE RU EN

Першамайскі раён на 2 гадзіны застаўся без святла

  • 1.03.2013, 17:15

Каля двух з паловай гадзін былі абясточаныя шэраг будынкаў у Першамайскім раёне Менску з-за пашкоджання электрычнага кабеля.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у сталічных электрасетках.

Па інфармацыі прадстаўнікоў арганізацыі, збой у падачы электраэнергіі адбыўся ў дамах па вуліцах Акадэмічнай, Сурганава, а таксама на праспекце Незалежнасці.

Адключэнне святла адбылося каля 12.40, у 15.20 электразабеспячэнне аднавілася. Што стала прычынай пашкоджання пракладзенага ў зямлі кабеля, энергетыкі не растлумачылі.

Паводле слоў спецыяліста сталічных электрасетак, на дадзены момант падача электраэнергіі цалкам адноўлена.

Апошнія навіны