BE RU EN

«Вячэрні Ургант» рэкламуе беларускія банкі

  • 1.03.2013, 14:58

У апошнім выпуску праграмы Іван Ургант спасылаецца на «Хартыю-97».

Праграма «Вячэрні Ургант» на расейскім Першым канале выбрала тэмай для жартаў банкаўскую сістэму Беларусі:

«Навіны ад нашых суседзяў. Паводле звестак Хартыі-97 са спасылкай на «Народную газету», у Беларусі дзяржаўныя выданні заклікаюць беларусаў аддаваць свае грошы банкам, палохаючы іх грыбком, які раз'ядае даляры, якія няправільна захоўваюцца», - сказаў тэлевядучы Іван Ургант і адзначыў, што «грыбок гэта не першая пагроза і засцярога. Да грыбка былі такія пагрозы, як здавайце даляры ў беларускія банкі, а інакш можа прыйсці бабайка і забраць усе. Здавайце даляры ў беларускія банкі, таму што ўсе даляры заварожаныя і вы пачнеце брахаць. І вось зараз інфармацыя пра грыбок».

Калі пагрозы грыбка не падзейнічаюць, «Вячэрні Ургант» зняў адмысловы ролік:

«У цёмным-цёмным пакоі ў цёмным-цёмным доме ў Магілёве сядзела дзяўчынка і пералічвала даляры і за ёй з-за шторы прыйшла чырвоная пальчатка! Захоўвайце даляры ў беларускіх банках».

Апошнія навіны