BE RU EN

Ад распаўсюдніка беларускіх кніг патрабуюць выплаціць штраф

  • 1.03.2013, 11:48

Алесю Яўдаху неабходная дапамога.

Да 18 сакавіка ён павінен выплаціць штраф памерам больш за 6,5 тысяч даляраў. Гэты штраф быў вынесены яму па абвінавачванні ў нібыта незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Так суд ацаніў распаўсюджванне незалежнай беларускамоўнай літаратуры, перадае «Еўрарадыё».

Сам распаўсюджвальнік паведаміў, што яму пагражае ў выпадку нявыплаты:

«Арыштаваную маёмасць забяруць і пусцяць з малатка. І паспрабуюць апісаць што-небудзь яшчэ. Згодна з законам, калі мне ўручылі выканаўчы ліст, то на працягу месяца я павінен гэтую суму выплаціць. Калі раптам не выплачу, тады маёмасць пусцяць з малатка, накіруюць на працу і будуць там вылічваць патроху».

Жадаючыя дапамагчы могуць звяртацца да самога Яўдахі (ales.jaudacha@gmail.com). Сам распаўсюджвальнік кажа, што звярнуўся за дапамогай і да праваабаронцаў - чакае дапамогі і ад іх.

Нагадаем, што праблемы ў Яўдахі пачаліся, калі ён заняўся распаўсюджваннем кнігі «Маладафронтаўцы». Яму прысудзілі год «хатняй хіміі» і штраф у амаль 57 мільёнаў рублёў.

Фота: «Наша Ніва»

Апошнія навіны