BE RU EN

Беларус быў 12 гадоў у няволі ў Расеі

  • 9.02.2013, 19:25

Грамадзянін Беларусі, які знаходзіўся 12 гадоў у працоўнай няволі, вызвалены ў Арэнбургскай вобласці.

Пра гэта паведаміў Алег Мельнікаў, лідар руху «Альтэрнатыва», які займаецца пошукам нявольнікаў, паведамляе БелТА.

Вызвалены працаваў на рыбнай ферме. У яго гаспадаром былі канфіскаваныя дакументы, і падчас спроб уцячы яго вярталі назад. Са слоў Алега Мельнікава, рыбная ферма належала былому палкоўніку МУС Расеі.

Паводле некаторых звестак, вызвалены ўважаўся ў Беларусі за памерлага.

Алег Мельнікаў дадаў, што праз адсутнасць дакументаў у вызваленага ёсць цяжкасці з ягоным вывазам з Арэнбургскай вобласці.

У канцы студзеня валанцёрскі руху «Альтэрнатыва» супольна з паліцыяй Дагестана на цагельні паблізу Махачкалы вызвалілі дзевяць чалавек, пяцёра з якіх - грамадзяне Беларусі.

Апошнія навіны