BE RU EN

Сяргея Удальцова пасадзілі пад хатні арышт

  • 9.02.2013, 17:54

Басманны раённы суд Масквы задаволіў хадайніцтва следства аб змене меры стрымання каардынатара расейскага «Левага фронту».

Ён абвінавачваецца ў падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў. Як паведаміў у твітэры сам апазіцыянер, які дагэтуль заставаўся пад падпіскай аб нявыездзе, яго пастанавілі змясціць пад хатні арышт, піша Lenta.Ru.

Са слоў Сяргея Удальцова, тэрмін хатняга арышту - да 6 красавіка 2012 года. Яму дазволена мець зносіны толькі з адвакатамі і сваякамі, весці перапіску і карыстацца сродкамі сувязі забаронена. Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», абарона Удальцова ўжо заявіла аб намеры абскардзіць пастанову Басманнага суду ў Масгарсудзе.

Справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў распачалі ў кастрычніку 2012 года на падставе матэрыялаў, уключаных у дакументальны фільм «Анатомія пратэсту-2», які выйшаў у эфір тэлеканала НТВ. Следства мяркуе, што Удальцоў разам з сябрамі «левага фронту» Леанідам Развазжаевым і Канстанцінам Лебедзевым вёў перамовы аб фінансаванні беспарадкаў у Расеі з грузінскім палітыкам і прадпрымальнікам Гіві Таргамадзэ. І Лебедзеў, і Развазжаеў змешчаныя пад арышт, прычым апошняму інкрымінавалі таксама ўдзел у рабаванні 15-гадовай даўніны, але справу аб рабаванні закрылі праз заканчэнне тэрміну даўніны.

У студзеня 2013 года справу Удальцова, Развазжаева і Лебедзева аб'ядналі са справай аб беспарадках, якія адбыліся на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 года. Хоць меркаваная паездка траіх апазіцыянераў у Менск, дзе яны сустракаліся з Таргамадзэ, адбылася ўжо пасля сутыкненняў на Балотнай, у Следчым камітэце выказалі здагадку, што «гэтыя злачынствы ўчыненыя аднымі асобамі».

Пра тое, што СК хадайнічаў аб змяшчэнні Удальцова пад хатні арышт, стала вядома ў пятніцу, 8 лютага. Сваю пастанову следчыя матывавалі тым, што Удальцоў рэдка з'яўляецца на месцы сталай рэгістрацыі, часта выключае мабільную сувязь і не паведамляе аб сваім месцазнаходжанні ўладам, а акрамя таго прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. У пятніцу Удальцоў быў на чарговым допыце ў СК, і, як ён сам сцвярджаў, адмовіўся адказваць на пытанні следчых, спаслаўшыся на 51 артыкул Канстытуцыі РФ.

Апошнія навіны