BE RU EN

Лукашэнка павінен заплаціць падатак за «Майбах»

  • 8.02.2013, 19:03

Блогер Яўген Ліпковіч высвятліў, што Лукашэнка павінен быў заплаціць падаходны падатак за падораны яму аўтамабіль «Майбах».

Пра гэта блогер напісаў у «Фэйсбуку»:

- Усе ўжо ведаюць, што на маё пытанне «Ці трэба дэклараваць падораны мне «Майбах», на прамой лініі ў пытаннях падаткаабкладання фізічных асоб у БелТА адказу не было, я патэлефанаваў на гарачую лінію Міністэрства падаткаў і збораў (+375172297979) і спытаў: што рабіць?

І гарачая лінія Міністэрства падаткаў і збораў адказала:

1. Калі табе падарыла «Майбах» у мінулым годзе (2012) фізічная асоба, то з сумы звыш 26 500 000 трэба выплаціць 12% падаходнага падатку, каму б ты не перадаваў гэты аўтамабіль пасля. Хоць чорту лысаму, хоць у гараж Упраўвы Справамі Прэзідэнта. Дэклараваць трэба абавязкова.

2. Калі табе «Майбах» падарыла юрыдычная асоба, то падатак 12% плаціць з поўнай сумы і дэклараваць. І таксама не ўплывае: дарыў ты яго каму-небудзь яшчэ ці не.

Дапусцім, «Майбах» каштуе 300000 еўра (што вельмі-вельмі гуманны цэннік). Адпаведна, запазычанасць атрымальніка падарунка перад пенсіянерамі і вайскоўцамі, настаўнікамі і лекарамі, складае блізу 25 000 еўра. З улікам таго, што заробак у атрымальніка падарунка пад 3000 даляраў, што пацвярджаецца яго дэкларацыяй на мінулых выбарах, то гэтая сума можа быць выплачаная частковымі ўнёскамі або атрыманая ў падарунак ад дзяцей (што яшчэ больш смешна).

На жаль нескладаныя разлікі паказваюць, што паэт Рубінаў цалкам мае рацыю, і падача дэкларацый чыноўнікамі - папулізм.

Апошнія навіны