BE RU EN

Рух па трасе Менск-Магілёў абмяжуюць

  • 8.02.2013, 17:41

9 лютага на трасе, якая звязвае Менск і Магілёў, будзе праводзіцца следчы эксперымент.

Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі Менскай вобласці.

Следчы эксперымент пройдзе з 10.30 да 13.00 на 17-м км трасы паблізу павароту на пасёлак Сосны Менскага раёна. У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспарту будзе часова абмежаваны ў напрамку Менска на адлегласці 200 м ад месца ДТЗ па другой і трэцяй палосах, не даязджаючы да развязкі з аўтадарогай Стайкі - Сосны.

Для выключэння заторавых сітуацый Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Апошнія навіны